Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

народныя песнi

Дата: 30 марта 2017 в 16:11, Обновлено 2 апреля 2020 в 20:11
Автор: Брель Т. О.

Гульні-карагоды для маленькіх

Полька-Янка 
(танец-гульня для малых) 

1. Усе за ручкі сябра ўзялі, 
Хутка парачками сталі. 
Раз, два, тры, чатыры, пяць, 
Будзем польку танцаваць. 

Прыпеў: Закружыліся хутчэй, 
Ўсім нам стала весялей (2 разы) 

2. Будзем мы с табой дружыць, 
Па далоньках гучна біць 
І вось так, і вось так, 
Па далоньках гучна біць. 

3. Як не будзем мы мірыцца 
Будзем пальчыкам сварыцца, 
І вось так, і вось так, 
Будзем пальчыкам сварыцца. 

4. Нашы ручки, патанцуйце, (ліхтарыкі) 
Ну, а дзеткі пастаяць. 
Хутка разам уцякайце... 
Выхавацель: Я вас буду даганяць! 



Гульня "Арэлі" 

(Дзеці стаяць у крузе, трымаюцца за рукі і махаюць руками наперад-назад) 

Гой-да, гой-да, на арэлі селі, 
Гойда, гой-да, песеньку запелі. 
Вось так, вось так - хутка разгайдаліся, (Тупаюць ножкамі і паскараюцца з кожным разам) 
Вось так, вось так - весела смяяліся! (Падаюць і рагочуць!) 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.